Сустрэчы на ўсіх узроўнях
15.06.2017

Сустрэчы на ўсіх узроўнях

Цэлым шэрагам рабочых сустрэч і канструктыўным дыялогам на ўсіх узроўнях адзначылася заканчэнне мінулага тыдня для Кобрынскага РАУС. Аддзел наведаў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэства унутраных спраў Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Эдуард Ярашук, у гэты ж дзень асабісты прыём грамадзян правёў начальнік упраўлення унутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Астрэйка. У рабоце з грамадзянамі прыняў удзел старшыня райвыканкама Аляксанр Зазуля.

- Наша асноўная задача – забеспячэнне грамадскай бяспекі, а таксама асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян, - падкрэсліў падчас прыёму Аляксандр Астрэйка. – Менавіта падчас асабістых прыёмаў можна найбольш поўна даведацца, што хвалюе людзей, – нягледзячы на ўвесь тэхналагічны прагрэс, ні адзін дакумент не дае магчымасці так дакладна перадаць настрой і пачуцці, як гэта адбываецца падчас жывой размовы. Па-другое, асабістыя прыёмы – гэта ацэнка грамадзянамі работы нашых падраздзяленняў.

Як адзначыў Аляксандр Вячаслававіч, той факт, што на Кобрыншчыне на прыём запісалася толькі два чалавекі, гаворыць аб тым, што ўсе ўзнікаючыя пытанні вырашаюцца на мясцовым узроўні ў рабочым парадку. Падчас прыёму грамадзянамі былі паднятыя такія пытанні, як магчымасць працягвання службы у органах унутраных спраў і меры рэагавання за здзесйненыя правапарушэнні у адносінах асобы, якая не з’яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь. Як адзначыў начальнік упраўлення унутраных спраў, усе заданыя падчас прыёму пытанні будуць падрабязна разгледжаны з улікам усіх акалічнасцяў, па кожнаму будзе падрыхтаваны камепетэнтны абгрунтаваны адказ. Пасля заканчэння асабістага прыёму Аляксандр Астрэйка правёў рабочую сустрэчу з калектывам ВУП “Брэсцкія традыцыі”.

У рамках работы інфармацыйна-прапагандысцкай групы Міністэрства ўнутраных спраў Кобрыншчыну наведаў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэства унутраных спраў Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Эдуард Ярашук – прынамсі, былы начальнік Кобрынскага РАУС. У ходзе сустрэчы з калектывам аддзелу знайшлі свой разгляд самыя разнастайныя пытанні як агулнарэспубліканскай, так і ўнутрыведамаснай тэматыкі.

- Адной з актуальных тэм, якія сёння знайшлі свой разгляд, з’яўляецца развіццё ў нашай краіне турыстычнай індустрыі, якая, без сумненняў, павінна ўносіць свой уклад у аздараўленне эканомікі, - адзначыў Эдуард Аляксандравіч. – Вялікая ўвага, безумоўна, надзялялася такім пытанням, як дысцыпліна, захаванне законнасці і недапушчанне надзвычайных здарэнняў з удзелам супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Што ж датычыцца Кобрынскага РАУС, то хацелася б пажадаць, каб у гэтым падраздзяленні заўсёды захоўваліся тыя традыцыі, якія тут былі створаны, у тым ліку і ў плане адносін да сваіх прафесійных абавязкаў.

Дзмітрый БЯЛОЎ

На здымках аўтара: Аляксандр Астрэйка падчас асабістага прыёму;
Эдуард Ярашук (справа) з намеснікам начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама Уладзімірам Кіцелем (у цэнтры) і старшынёй Савету ветэранаў Кобрынскага РАУС Мікалаем Карніевічам