Першая ахвяра ДТЗ – байкер
12.08.2017

Першая ахвяра ДТЗ – байкер

Гэтае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў мінулую нядзелю, 6 жніўня, на аўтадарозе Косава-Гошчава-Няхачава. Малады мужчына 1991-га года нараджэння, які рухаўся па гэтай аўтадарозе на матацыкле “БМВ”, не справіўся з кіраваннем, матацыкл выкінула ў кювет – у прыдарожнае дрэва.

На жаль, матацыкліст атрымаў вельмі цяжкія цялесныя пашкоджанні, з месца здарэння яго забрала “Хуткая”, тым не меней, прыкладна праз дзве гадзіны пасля ДТЗ ён памёр. Гэта першая ахвяра дарожна-транспартных здарэнняў у Івацэвіцкім раёне ў 2017-м годзе.

Поўная карціна гэтага ДТЗ так і застанецца тайнай, бо сведкаў няма, але варта звярнуць увагу, што кіраваў мужчына звышмагутныя матацыклам “БМВ”, магутнасць рухавіка якога каля 1 200 тысяч “кубікаў”. Байкеры – асаблівая катэгорыя ўдзельнікаў дарожнага руху, тым не меней, яна адна з самых ўразлівых. Сезон байкераў працягваецца, але няхай гэтае здарэнне паслужыць напамінкам нам усім: толькі поўнае выкананне Правіл дарожнага руху гарантуе бяспеку.

Дзмітрый ЮДЗІК, в.а. начальніка АДАІ Івацэвіцкага РАУС