Заслужаныя ўзнагароды
10.01.2018

Заслужаныя ўзнагароды

У Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь прайшоў семінар «Аб выніках прафесійна-арыентацыйнай работы з навучэнскай моладдзю ва ўстановах адукацыі рэспублікі ў 2017 годзе і шляхах яе ўдасканалення».

Падчас мерапрыемства начальнік вышэйшай навучальнай установы Уладзімір Бачыла ўручыў узнагароды прадстаўнікам Лунінеччыны.

Граматай за вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў для органаў унутраных спраў узнагароджаны намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Аляксандр Якавец. Падзякай за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Акадэміі МУС і мерапрыемствах па папулярызацыі службы сярод моладзі заахвочаны інспектар па справах непаўналетніх Віталь Пракаповіч. 3 медалём за вялікі асабісты ўклад у работу ўстановы адукацыі з класамі прававой накіраванасці вярнулася на малую радзіму аўтар гэтых радкоў.

Ала ЯНКОЎСКАЯ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №2 г. Мікашэвічы.