Увага: на аўтадарозе нецвярозыя вадзіцелі
12.02.2019

Увага: на аўтадарозе нецвярозыя вадзіцелі

У мінулыя выхадныя зафіксаваны першы ў 2019-м годзе выпадак, калі супрацоўнікі ДАІ спынілі нецвярозага вадзіцеля, які паўторна на працягу года дазволіў сабе кіраваць аўто ў стане алкагольнага ап’янення.

Узбуджана крымінальная справа, будзе канфіскаваны легкавы аўтамабіль Аўдзі-100, якім кіраваў гэты мужчына з Быценшчыны. Санкцыі да парушальнікаў – сур’ёзныя, але, як бачыце, не палохаюць яны людзей. Дарэчы, аб тым, што за рулём Аўдзі-100 нецвярозы, у ДАІ паведамілі іншыя вадзіцелі. Мы вітаем такую нераўнадушнасць і надалей просім: калі бачыце, што каля дарогі бадзяецца нецвярозы пешаход, калі за руль сеў нецвярозы вадзіцель, тэлефануйце, калі ласка, у ДАІ. Гэтым вы выратуеце жыцці людзей!

Васіль ЖУР, начальнік АДАІ Івацэвіцкага РАУС. 

Івацэвіцкі веснік