Зноў серыя крадзяжоў
12.02.2019

Зноў серыя крадзяжоў

Першы месяц 2019 года вызначыўся серыяй крадзяжоў з сельскіх дамоў, якія многія гараджане выкарыстоўваюць як дачы.

Так, раней судзімая Вольга К., жанчына сярэдніх гадоў з вёскі Рацкевічы, «абчысціла» тры хаты ў роднай вёсцы. Нам прыйшлося зрабіць паведамленні гаспадарам гэтых дамоў, якія пражываюць у Івацэвічах і Брэсце, каб прыязджалі правесці «рэвізію» ўласнай маёмасці…

У адносінах да гэтай Вольгі К. узбуджана крымінальная справа. Што звычайна выносяць з такіх дамоў? Бялізну, гаспадарчы інструмент, посуд, металічныя вырабы, тканіну, прадукты харчавання… Так, у Гошчаве з падворка нежылога дома некалькі дзён назад мясцовы злодзей вынес металічныя слупкі, рэйкі, чыгунную ванну – і здаў у Косаве на пункт прыёмкі металу. А вось у падобным выпадку ў Жытліне злодзея пакуль не ўдалося ўстанавіць: праз акно ён пралез у хату, скраў тэлевізійную прыстаўку, цукар, посуд… Праз акно і вылез.

Цяжка ўстанавіць тое, калі канкрэтна гэта адбылося, цяпер перад намі стаіць складаная задача – знайсці дадзенага «госця». Праблема дастаткова хвалюючая для нашага райаддзела міліцыі: так, у мінулым годзе было здзейснена 65 крадзяжоў з жылля грамадзян, 43 з іх – у сельскай мясцовасці. І значная частка такіх крадзяжоў адбывалася з дамоў, што выкарыстоўваюцца як дачы. Каб не трапіць у падобную сітуа- цыю, належным чынам умацоўвайце дзверы, вокны, а маёмасць, якая можа зацікавіць злодзея, занясіце родзі- чам, суседзям. Таксама хочацца звяр- нуць увагу на неабходнасць належ- най захаванасці веласіпедаў, іх у мі- нулым годзе ў нашых раёне ўкралі 30 адзінак. Раскрываць такія злачынствы цяжка. І халатнасць людзей, якія, спа- кушаючы злодзея, пакідаюць веласі- педы каля пад’ездаў, каля магазінаў, не перастае выклікаць абурэнне…

Васіль АРЦЮШЭНЯ, в. а. начальніка аддзялення крымінальнага вышуку Івацэвіцкага РАУС 

Івацэвіцкі веснік