Моцна збіў сужыцельку…
12.02.2019

Моцна збіў сужыцельку…

Узбуджана крымінальная справа ў адносінах да 39-гадовага Т., мужчыны з Івацэвічаў.
Ён нанёс цяжкія цялесныя пашкоджанні сужыцельцы.

Настолькі цяжкія, што жанчына трапіла ў рэанімацыйнае аддзяленне Івацэвіцкай ЦРБ. Сам мужчына арыштаваны.

Вось якое тлумачэнне даў Т. супрацоўнікам праваахоўных органаў. З сужыцелькай яны знаёмы прыкладна восем гадоў, каля пяці гадоў жывуць разам у кааператыўнай кватэры ў Івацэвічах. Маюць агульнае дзіця. Па словах Т., жонка ў апошнія гады стала злоўжываць алкаголем, прападае з кватэры на некалькі дзён, напярэдадні адсутнічала пяць дзён. Такія паводзіны, а таксама сварка, якая ўзнікла пасля прыходу жонкі, стала прычынай бойкі, у ходзе якой Т. так моцна збіў сужыцельку, аб чым зараз моцна шкадуе. Паўтаруся, гэта толькі версія Т., следства больш грунтоўна вывучыць усе абставіны дадзенага здарэння.

Васіль АРЦЮШЭНЯ, начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Івацэвіцкага РАУС 

Івацэвіцкі веснік